Быць патрэбнай: Людміла Раловіч знайшла сябе ў валанцёрскім руху

301

МЯДЗЯЛЬЧАНКА Людміла РАЛОВІЧ увесь час стараецца прыйсці на дапамогу іншым. А калі пайшла на пенсію, знайшла сябе ў валанцёрскім руху.

Людміла родам з Глыбоцкага раёна. Выхоўвалася ў шматдзетнай сям’і, з дзевяці дзяцей была сёмай.

— З дзяцінства матуля вучыла нас дапамагаць не толькі родным, але і чужым людзям, — успамінае. — Па суседстве жыла бабулька, якая інвалідам па зроку стала ў 16 год. Хутка пасля гэтага памерла яе маці, а праз некаторы час — і бацька. Мы дапамагалі суседцы. Напэўна, тады ўжо і зараджалася жаданне не быць безуважнай да патрэб іншых.

Выпускніца Полацкага педвучылішча на Мядзельшчыну прыехала з мужам па запрашэнні яго стрыечнай сястры. 32 гады на розных пасадах працавала ў дзіцячым садку №4 райцэнтра. А пасля адкрыцця пры Мядзельскім ТЦСАН аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту занялася валанцёрствам.

— Што дае вам валанцёрства?

— Падабаецца дапамагаць. Унукаў няма, а часу на пенсіі хапае. Вось і хачу быць патрэбнай. Дзякуючы гэтаму руху пабывала на многіх семінарах, трэнінгах. Запомніў­ся міжнародны фестываль валанцёраў у Паставах. Мая сціплая праца неаднаразова адзначалася граматамі абласнога Таварыства Чырвонага Крыжа, падарункамі. Прызнавалі мяне і лепшым валанцёрам праекта. Летась нас па тэлебачанні паказвалі. Але не дзеля славы стараюся…

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары "Нарачанскай зары" за 1.10