“Белдзяржстрах» — у новым будынку

132

“Белдзяржстрах" — у новым будынкуНЯДАЎНА ўрачыста адкрылі новы будынак прадстаўніцтва “Белдзяржстраху” па Мядзельскім раёне. Сабраўся тут працоўны калектыў, завіталі госці: прадстаўнікі вышэйстаячых арганізацый, будаўнікоў.

Напачатку слова меў дырэктар прадстаўніцтва Канстанцін Кажэўнікаў. Падзякаваў ён кіраўніцтву “Белдзяржстраху” за створаныя ўмовы працы, будаўнікам, якія ў сціслыя тэрміны справіліся са сваёй задачай.

Ад усёй душы павіншаваў калектыў з пераездам у новы будынак генеральны дырэктар “Белдзяржстраху” Сяргей Якубіцкі.

— Самае галоўнае, каб не забывалі, што трэба працаваць яшчэ лепш, каб вашы калегі ў іншых прадстаўніцтвах таксама маглі дазволіць сабе такія ўмовы працы, — падкрэсліў Сяргей Леанідавіч. — І каб у жыхароў Мядзельскага раёна “Белдзяржстрах” асацыіраваўся не з прыгожым будынкам, а з тым, што тут працуюць добрыя і спагадлівыя людзі.

“Белдзяржстрах" — у новым будынкуСімвалічны ключ ад будынка намеснік дырэктара ІБКУП “УКБ-Мядзел” Сяргей Батурын уручыў Канстанціну Кажэўнікаву. Далей Канстанцін Аляксеевіч разам з Сяргеем Леанідавічам Якубіцкім перарэзалі сімвалічную стужачку. І запрасілі пазнаёміцца з сучасным будынкам, у якім створаны

выдатныя ўмовы як для супрацоўнікаў, так і для страхавальнікаў.

Аляксандр ВЫСОЦКІ.