Букет для ветэрана

138

dsc09

У чацвер 90-гадовы юбілей адзначыў ветэран ваеннага тылу Пётр Васільевіч Ліннік. Каб павіншаваць яго са святочнай датай, у дом па вуліцы Міра ў Мядзеле завіталі галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Ала Уладзіміраўна Хацяновіч і першы сакратар райкама БРСМ Галіна Міхайлаўна Красоўская. Пажадалі  юбіляру здароўя на доўгія гады, каб радаваў родных і даваў мудрыя парады. Уручылі букет кветак і падарунак. Пётр Васільевіч пераехаў у райцэнтр некалькі год таму — да сям’і дачкі. Дагэтуль жыў у вёсцы Варажбіты ў Бярозаўскім раёне на Брэстчыне.

У час вайны быў прызваны ў войска, але па стану здароўя яго направілі ў тыл. Узгадвае, як служыў у Мурманску. Розныя работы там даводзілася выконваць, каб фронту дапамагчы.

…Тыя часы і клопатная пасляваенная праца заста­ліся ва ўспамінах. Але і цяпер Пётр Васільевіч не сумуе. Асабліва любіць чытаць — хоць і зрок не вельмі добры мае. Ды і здароўе падводзіць: вядома ж,
узрост. Але ж ганарыцца юбіляр галоўным багаццем: 8 дзяцей, 22 унукі і 8 праўнукаў мае! І вельмі ўдзячны, што блізкія людзі шчыра клапоцяцца пра яго.

Аляксандр ВЫСОЦКІ.

На здымку: Пётр Васільевіч Ліннік.

Фота аўтара.