Аляксандр Даніленка павіншаваў тысячнікаў (фота)

769

Сёння, 26 жніўня, першы намеснік старшыні райвыканкама-начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксандр Даніленка віншаваў лідараў жніва. З прыемнай місіяй ён наведаў тры гаспадаркі.

* * *

Першая гаспадарка, куды завіталі Аляксандр Даніленка і старшыня райкама галіновага прафсаюза Таццяна Сівіцкая, — ААТ «Мядзельскае аграпрамэнерга». Там узнагароды, віншаванні і падарункі прымаў вадзіцель-тысячнік Васіль Бурак.

Аляксандр Даніленка павіншаваў тысячнікаў (фота)
Аляксандр Даніленка ўзнагароджвае Васіля Бурака
Аляксандр Даніленка павіншаваў тысячнікаў (фота)
З працоўнай перамогай віншуе Таццяна Сівіцкая
Аляксандр Даніленка павіншаваў тысячнікаў (фота)
Вадзіцеля-тысячніка віншуе кіраўнік гаспадаркі Аляксандр Дзяконскі
Аляксандр Даніленка павіншаваў тысячнікаў (фота)
Сумеснае фота на памяць

* * *

Наступная гаспадарка — ТАА «Нарачанская Ніва 2004». На полі ля Швакштаў прымаў віншаванні камбайнер-тысячнік Раман Пачкоўскі.

Аляксандр Даніленка павіншаваў тысячнікаў (фота)
Аляксандр Даніленка ўручае Падзяку старшыні райвыканкама Раману Пачкоўскаму
Аляксандр Даніленка павіншаваў тысячнікаў (фота)
Перадавога камбайнера віншуе Таццяна Сівіцкая
Аляксандр Даніленка павіншаваў тысячнікаў (фота)
Удзельнікі ўрачыстасці сфатаграфаваліся на памяць
Аляксандр Даніленка павіншаваў тысячнікаў (фота)
Раман Пачкоўскі з узнагародамі і падарункам

* * *

У «Свір-агра» віншавалі вадзіцеля-тысячніка Часлава Рацкевіча. Паколькі жніво ў гаспадарцы закончылася, зрабіць гэта вырашылі не ў полі, а ля мехдвара. Там сабраліся кіраўніцтва гаспадаркі і сельвыканкама, шматлікія калегі Часлава Уладзіслававіча. Святочна ўпрыгожылі пляцоўку, падрыхтавалі караваі.

Аляксандр Даніленка павіншаваў тысячнікаў (фота)
Ля мехмайстэрні сабраліся работнікі гаспадаркі

Першым слова меў Аляксандр Даніленка. Ён павіншаваў вадзіцеля-тысячніка з працоўнай перамогай, а ўсіх удзельнікаў жніва — з яго паспяховым завяршэннем.

Аляксандр Даніленка павіншаваў тысячнікаў (фота)
З завяршэннем жніва свіран віншуе Аляксандр Даніленка
Аляксандр Даніленка павіншаваў тысячнікаў (фота)
Аляксандр Даніленка ўзнагароджвае Часлава Рацкевіча

Потым да прысутных звярнуўся дырэктар сельгаспрадпрыемства Віктар Субач. Падзякаваў усім удзельнікам жніва і адзначыў, што яшчэ на мінулым тыдні, калі віншавалі першага сёлетняга вадзіцеля-тысячніка гаспадаркі Івана Урбана, быў упэўнены, што Часлаў Уладзіслававіч таксама дасягне запаветнай тысячы.

Аляксандр Даніленка павіншаваў тысячнікаў (фота)
Падарунак тысячніку ўручае кіраўнік гаспадаркі Віктар Субач

Пра працоўную дынастыю Рацкевічаў гаварыла старшыня сельвыканкама Валянціна Субач. Аказваецца, у гаспадарцы механізатарам  43 гады адпрацаваў бацька сённяшняга тысячніка, а агульны стаж дынастыі складае аж 140 гадоў!

Аляксандр Даніленка павіншаваў тысячнікаў (фота)
Пра працоўную дынастыю Рацкевічаў расказвае Валянціна Субач

Валянціна Аляксееўна таксама ўручыла падарунак Чаславу Уладзіслававічу. Пасля чаго добрыя словы ў адрас усіх удзельнікаў жніва сказала Таццяна Сівіцкая, а потым уручыла падзячны ліст і падарунак тысячніку.

Аляксандр Даніленка павіншаваў тысячнікаў (фота)
Падарунак Чаславу Рацкевічу ўручае Таццяна Сівіцкая

Ну а паколькі жніво ў гаспадарцы завяршылася, да месца на свяце былі караваі. Адзін з іх ад імя работнікаў гаспадаркі дзяўчына ў народным строі паднесла Аляксандру Даніленку. А Віктар Субач уручыў кіраўніку райсельгасхарчу дажыначны сноп.

Аляксандр Даніленка павіншаваў тысячнікаў (фота)
Віктар Субач уручае Аляксандру Даніленку дажыначны сноп

Аляксандр Даніленка павіншаваў тысячнікаў (фота)

Аляксандр Даніленка павіншаваў тысячнікаў (фота)
Часлаў Рацкевіч з унучкай Лерай

Наталля ЛІСІЦКАЯ, фота аўтара.