Акцыя «Ад усёй душы»: віншавалі мядзяльчан

262

У рамках дабрачыннай акцыі для пажылых «Ад усёй душы» 11 студзеня  старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Святлана Чарняўская разам з прадстаўнікамі цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на чале з дырэктарам Людмілай Тананой павіншавалі з навагоднімі і каляднымі святамі 80-гадовую юбілярку Яніну Іосіфаўну Шчарбачэня і былых малалетніх вязняў Зою Фёдараўну Карабейнік і Расціслава Аляксеевіча Чарняўскага.

А сямікласнікі гімназіі Мядзела віталі іх навагоднімі вершамі і песнямі. Ды так, што расчулілі мядзяльчан.

Акцыя «Ад усёй душы»: віншавалі мядзяльчанАкцыя «Ад усёй душы»: віншавалі мядзяльчан Акцыя «Ад усёй душы»: віншавалі мядзяльчан Акцыя «Ад усёй душы»: віншавалі мядзяльчан

Фота забяспечана раённым аб’яднаннем прафсаюзаў і ТЦСАН

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"