Акцыя «Ад усёй душы»: у Свірскі дом-інтэрнат завіталі дарослыя і юныя госці

526

У рамках Рэспубліканскай дабрачыннай акцыі для пажылых «Ад усёй душы» Свірскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў 5 студзеня наведалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Супрановіч, намеснік старшыні райвыканкама Вольга Габрусенак і дырэктар Мядзельскага ТЦСАН Людміла Танана.

Павіншавалі пражываючых з навагоднімі святамі і Калядамі, уручылі салодкія пачастункі і садавіну — з тым, каб кожны насельнік не застаўся без увагі і атрымаў часцінку цяпла. А работнікі дома-інтэрната прымалі віншаванні з прафесійным святам.

Канцэрт падрыхтавалі вучні Свірскай сярэдняй школы. Дзеці спявалі, чыталі вершы ды ігралі на балалайках і піяніна — і прымалі шчырыя апладысменты.

Акцыя «Ад усёй душы»: у Свірскі дом-інтэрнат завіталі дарослыя і юныя госціАкцыя «Ад усёй душы»: у Свірскі дом-інтэрнат завіталі дарослыя і юныя госціАкцыя «Ад усёй душы»: у Свірскі дом-інтэрнат завіталі дарослыя і юныя госці    Акцыя «Ад усёй душы»: у Свірскі дом-інтэрнат завіталі дарослыя і юныя госці Акцыя «Ад усёй душы»: у Свірскі дом-інтэрнат завіталі дарослыя і юныя госці Акцыя «Ад усёй душы»: у Свірскі дом-інтэрнат завіталі дарослыя і юныя госціАкцыя «Ад усёй душы»: у Свірскі дом-інтэрнат завіталі дарослыя і юныя госці