Акцыя: “Клопат пра пажылых — абавязак маладых!»

123

Акцыя: “Клопат пра пажылых — абавязак маладых!"У АПОШНІ час на тэрыторыі вобласці павялічылася колькасць злачынстваў, учыненых у адносінах да адной з неабароненых катэгорый грамадзян — пажылых людзей. Асноўная прычына гэтага — залішняя даверлівасць, празмерная спагадлівасць, бяспечнасць і адсутнасць належнай пільнасці.

На тэрыторыі нашага раёна і вобласці праведзена акцыя “Клопат пра пажылых — абавязак маладых!”.

Апошнім часам больш стала выпадкаў крадзяжоў, учыненых у адносінах да пажылых грамадзян асобамі з выгляду цыганскай нацыянальнасці. У сувязі з гэтым просім пры з’яўленні ў населеным пункце іх, а таксама незнаёмцаў, паводзіны якіх выклікаюць падазронасць, запомніць, а лепш запісаць прыкметы, марку і нумар аўтамашыны, на якой яны прыехалі, і адразу ж патэлефанаваць у міліцыю па нумары 102. Памятайце, што клопат пра пажылых — абавязак маладых!

Я. ЯКІМЕЦ.

Старшы інспектар прафілактыкі ААПП РАУС, старшы лейтэнант міліцыі.