8 КАСТРЫЧНІКА
17:00 — канцэртная праграма да Дня пажылых людзей “А мы маладыя душою заўсёды” (Крывіцкі гарпасялковы Дом культуры).

9 КАСТРЫЧНІКА
13:00 — гадзіна зносін “А якая твая любімая кніга?” (Будслаўская сельская інтэграваная бібліятэка);
16:00 — вечар-адпачынак да Дня работнікаў культуры “Я вам дару цяпло сваёй душы” (Свірскі гарпасялковы Дом культуры);
17:00 — краязнаўчы вечар “Вёска Камарова: імёны, па­дзеі, факты” (Камароўская сельская бібліятэка);
18:00 — канцэрт да Дня работнікаў культуры “Для нас прафесій няма прыгажэйшых” (Будслаўскі сельскі Дом культуры).

З 11 КАСТРЫЧНІКА
Фотавыстава Васіля Белякова “Прыгажосць” (Мядзельскі музей народнай славы).

12 КАСТРЫЧНІКА
15:00 — прэзентацыя інтэрактыўнай выставы “Імя святое — Маці!” да Дня маці (сектар па абслугоўванні дзіцячага чытача Мядзельскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Танка).

13 КАСТРЫЧНІКА
8:30-15:00 — выезд аўтабібліятэкі для абслугоўвання насельніцтва вёсак Парубкі, Ельніца, Вытраскі, Задубенне, Сіўцы, Матыкі, Слабада, Забегі, Ілава, Петрачкі, Яцкавічы, Выгалавічы, Восава (Мя­дзельская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Танка).

14 КАСТРЫЧНІКА
Да Дня маці
11:00 — гадзіна шчырых слоў “Добрая, любімая і самая прыгожая” (Нарацкая пасялковая бібліятэка);
13:00 — канцэрт “Няма за цябе даражэйшай” (Слабадскі сельскі Дом культуры);
15:00 — канцэрт “Букет з самых пяшчотных слоў” (Сваткаўскі сельскі Дом культуры);
16:00 — пасяджэнне клуба “Завалинка” “Прекрасен мир любовью материнской” (Крывіцкая пасялковая бібліятэка);
16:00 — вечар-сустрэча лепшых чытачоў-матуль у бібліятэцы “Жанчына-маці — вечная тэма пісьменнікаў і паэтаў” (Свірская пасялковая бібліятэка);
17:00 — тэматычная праграма “Мама, твая душа не мае межаў” (Баярская сельская бібліятэка-клуб);
17:30 — бібліятэчная гадзіна “Мама — няма цудоўнейшага слова на зямлі” (Лук’янавіцкая сельская бібліятэка-клуб);
18:00 — канцэрт “Я спяваю гімн маці” (Крывіцкі гарпасялковы Дом культуры);
18:00 — канцэрт “Маміна сэрца” (Мядзельскі раённы Цэнтр культуры);
пасля 18:00 — надомная сустрэча са шматдзетнымі матулямі “Маці… Яе сэрца не мае межаў” (Княгінінская сельская інтэграваная бібліятэка-клуб);
на працягу дня — акцыя-віншаванне “Матулін дзень у бібліятэцы” (Занарацкая сельская бібліятэка).

16 КАСТРЫЧНІКА
15:00 — канцэрт да Дня маці “Галоўнае слова ў нашым лёсе” (Старлыгскі сельскі Дом культуры).

ПА 16 КАСТРЫЧНІКА
Выстава вязаных цацак майстра народнага клуба самадзейных майстроў “Крывічы” Таццяны Яначкінай (Крывіцкі раённы Цэнтр народных рамёстваў).

Кожную пятніцу і суботу

Танцавальныя вечары і дыскатэкі (клубныя ўстановы раёна).