Адбыўся V Пленум Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў

455

Сёння, 21 сакавіка, прайшоў  V Пленум Савета Мядзельскага раённага аб’яднання прафсаюзаў.  У яго рабоце прынялі ўдзел ганаровыя госці: старшыня райвыканкама Аляксандр Прановіч і намеснік старшыні райвыканкама Вольга Габрусенак, старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў Віктар Маліноўскі.

Адбыўся V Пленум Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў

Адбыўся V Пленум Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў

З асноўным дакладам на тэму «Аб дзейнасці раённага аб’яднання прафсаюзаў у 2022 годзе і задачах на 2023 год» выступіла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Святлана Чарняўская.Адбыўся V Пленум Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў

У спрэчках прынялі ўдзел пяць чалавек. Алена Куцкевіч (прафсаюз работнікаў аховы здароўя) спынілася на дзейнасці сваёй пярвічнай арганізацыі. Ірына Вайцэхоўская — на пытаннях аховы працы, Наталля Мінчук — санаторна-курортнага лячэння. Пра патрыятычнае выхаванне насельніцтва гаварыла Валянціна Берняковіч, пра інфармацыйную работу — Ірына Цыгельнікава. Падводзячы вынікі пленуму, выступілі Вольга Габрусенак і Віктар Маліноўскі.

Пасля Віктар Маліноўскі ўручыў узнагароды. Граматамі раённага аб’яднання прафсаюзаў адзначаны пярвічкі Мядзельскай СШ №2 (старшыня Алена Сяргеенка), санаторыя “Прыазёрны” (Марына Дамшэль) і УП “Ілаўскае” (Вераніка Сіляўская).

Адбыўся V Пленум Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў

Былі і ўзнагароды “ў індывідуальным заліку”. Граматамі раённага аб’яднання адзначаны загадчык гаспадаркі санаторыя “Прыазёрны” Таццяна Бурачонак, начальнік гаспадарчай службы Рэспубліканскага дзіцячага цэнтра медыцынскай рэабілітацыі Міхаіл Герасімовіч і выкладчык Мядзельскай школы мастацтваў Тамара Блізнюк.

Адбыўся V Пленум Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў

Адбыўся V Пленум Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў

Адбыўся V Пленум Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў

Адбыўся V Пленум Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў

Перад пачаткам пленуму працавалі выставы, а завяршылася яго работа канцэртам.

Адбыўся V Пленум Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў

Адбыўся V Пленум Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў

Адбыўся V Пленум Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў