Аб’яўляем конкурс «Усмешка матулі»!

269

Падчас Тыдня маці рэдакцыя газеты «Нарачанская зара» аб’яўляе конкурс «Усмешка матулі». Для ўдзелу проста дашліце фота мамы з усмешкай.

Як гэта зрабіць:

* адпраўляйце фота з указаннем імя і прозвішча матулі на адрас narazara111@gmail.com. А хочаце, яшчэ і пару слоў пра яе напішыце.

* ці змясціце фота з указаннем імя і прозвішча матулі ў каментарыях да гэтай інфармацыі ў сацсетках «Одноклассники», «Вконтакте», Instagram, Facebook, мэсанджары Telegram

КОНКУРС ПРАЦЯГНЕЦЦА З 11 ПА 16 КАСТРЫЧНІКА.

Фатаграфіі будзем змяшчаць на нашым сайце, а некаторыя — і ў газеце.

* На конкурс прымаюцца здымкі, аўтарства якіх належыць заяўніку. Удзел у фотаконкурсе азначае згоду аўтара на права публікацыі яго работ у сродках масавай інфармацыі.

Фота ілюстрацыйнае, з архіву «Нарачаснкай зары».