Свята «Камарова-кола дзён» сабрала майстроў з усёй Беларусі

308

resize-of-p6190170На гэтых выхадных Камарова стала прыцягальным месцам для майстроў з усёй Беларусі — тут праходзіла V рэспубліканская выстава-кірмаш народных рамёстваў і промыслаў. Арга­нізатарамі свята «Камарова — кола дзён» выступілі ўп­раўленне прад­пры­мальніцтва і ліцэнзавання камі­тэта эканомікі аблвыканкама, райвыканкам, мясцовы цэнтр развіцця сельска­га прад­пры­маль­ніцтва. У суботу ў вёску прыехала больш за 130 майстроў з розных куткоў краіны: і з адносна блізкіх Паставаў, Глыбокага, Валожына, Маладзечна і далёкіх — Магілёва, Бабруйска… Як ніколі, прадстаўнічая была дэлегацыя Мядзельшчыны: разнастайныя вырабы прывезлі ўмельцы з Крывічоў, вёскі і к. п. Нарач, Дзягіляў, Сватак, Лотвы, ды і камароўскія людзі да іх далучыліся. Вось Яніна Іванаўна Лапато з вёскі Нарач прадставіла свае вырабы — фларыстыку. Праўда, пагаварыць з ёй доўга не ўдалося — тут якраз чарговая наведвальніца зацікавілася створаным рукамі майстрыхі цудоўным букетам.

resize-of-p6190094Перад урачыстым ад­крыццём свята гледачоў чакала выступленне духавога аркестра Смаргонскай пагранічнай групы. Атрымалася сапраўднае шоу — настолькі ярка і зладжана выступалі пагранічнікі.

Пасля ўступных слоў вядучых Ганны Казакевіч і Івана Нехвядовіча ўсіх прывітаў старшыня райвыканкама Аляксандр Даніленка.

—     Сёння ў Камарове саб­раліся унікальныя творчыя людзі, якія праслаўляюць Мядзельшчыну і ўсю Беларусь, — адзначыў Аляксандр Іванавіч. — Тут ёсць у каго павучыцца, пераняць творчы вопыт. Упэўнены, што з кожным годам свята будзе ўсё лепшае і багацейшае.

Намеснік старшыні аблвыканкама Аляксандр Валяр’янавіч Ермак пажадаў, каб кірмаш толькі развіваўся, а ўдзельнікаў і гасцей станавілася ўсё больш і больш.

Аднак, вернемся да выставы. Многія майстры прыязджаюць у Камарова не ўпершыню, як, напрыклад, Ві­тольд Малютка з Валожына.

— Калі прыехалі зноў, значыць, спадабалася ў мінулы раз? — цікаўлюся.

— Зразумела, якія могуць быць пытанні. Спадабалася, што тут утульна, пекна, людзі харошыя. Яны цікавяцца гэтай прыгажосцю. Ну як жа не прыехаць?!

І якіх толькі вырабаў не было на свяце: вабілі позірк арыгінальная кера­міка, вытанчаная разьба па дрэве, залацістая саломка, гнуткая лаза… Дзівіліся на гэта хараство і расіяне, якія адпачываюць у нарачанскіх здраўніцах. Яны не толькі актыўна набывалі сувеніры, але і вучыліся, як ствараць гарлачыкі ў майстра Сяргея Шчэрбы.

Многія затрымліваліся ля дзівосных карцін Юрыя Адамовіча з Мінска: спалучэнне металу і дрэва нара­дзіла цудоўныя, ні на якія непадобныя рэчы.

— Гэта змешаная тэхніка: разное дрэва і халодная ручная чаканка па метале, — тлумачыць аўтар. — У дзя­цінстве шмат маляваў, потым навучылі працаваць з металам, выразаць з дрэва. Вырашыў гэ­та сумяс­ціць.

Кажа майстар, што яго карціны брresize-of-p6190182алі на падарун­кі для вядомых людзей на постсавецкай прасторы. Але лічыць, што лепш, хай карці­ны дастаюцца прос­тым лю­­дзям — яны іх будуць больш цаніць і берагчы.

Словам, тыя, хто пабываў на свяце, проста не маглі паехаць адтуль з пустымі рукамі.

— А можа і добра, што няшмат грошай з сабой браў, — разважаў адзін з гасцей. — А то хочацца купіць многае: усе б грошы растраціў на такую прыгажосць.

Сёлета ў Камарова пры­ехалі не толькі народныя майстры. Знаёмілі са сваёй прадукцыяй прадпрыемства «ЭкаДомБуд» з Занарачы, раённы камбінат бытавога абслугоўвання, фабрыкі мастацкіх вырабаў з розных куткоў краіны.

Асаблівасцю свята было тое, што, апроч народных рамёстваў, акцэнт рабіўся яшчэ і на турызм. Так, з турыстычным патэнцыялам Міншчыны знаёмілі прадстаўнікі абласнога ўпраўлresize-of-p6190134ення фіз­куль­туры, спорту і турызму. Краязнаўчую лі­та­ратуру прадэманстравала выдавецтва «Рыфтур».

Шмат у гэтым годзе размясцілася гандлёвых кропак: паспрабаваць можна было не толькі стандартны для розных святаў набор з шашлыка, піцы і г. д., але і бліны, курыцу-грыль ды іншыя прысмакі. І пры тым, афор­мілі гандлёвыя месцы арыгінальна.

Адно шкада, што падвяло надвор’е. Дождж сапсаваў настрой майстрам і гасцям, скарэкціраваў планы арганізатараў. Але перачакаўшы непагадзь, кірмаш працягнуўся, хай і не ў такім маштабе. Прадоўжылася і канцэртная праграма. Паміж артыстаў з Мя­дзель­шчы­ны, Валожына выступіў і тан­цавальна-фальклорны кd184d18dd181d1821алектыў з Латвіі. Вось так, камароўскае свята пакрысе выходзіць на міжнародны ўзровень.

Працягнуўся кірмаш і назаўтра. Засталіся некаторыя майстры, пад’яз­джалі і аўтобусы з адпачываючымі са здраўніц — каб зноў павезці з сабою сувеніры з камароў­скага свята.

Аляксандр ВЫСОЦКІ.