151 год таму 22 красавіка ў расійскім горадзе Сімбірску нарадзіўся Уладзімір Ленін — будучы тэарэтык марксізму і правадыр сусветнага пралетарыяту. Асоба, якая змагла змяніць ход гісторыі.
Сёння гэты чалавек — легенда для прыхільнікаў камуністычных ідэй, а яго імя па-ранейшаму носяць шматлікія вуліцы і плошчы. Ёсць плошча Леніна і ў Мядзеле. Да ўстаноўленага на ёй помніка камуністы Мядзельшчыны сёння раніцай усклалі кветкі.