20 веласіпедаў і 10 самакатаў. Такі падарунак да Дня міліцыі атрымаў санаторый “Белая Русь”

412

20 веласіпедаў і 10 самакатаў напярэдадні Дня міліцыі атрымаў у падарунак санаторый “Белая Русь”. Адпаведны сертыфікат начальнік Дэпартамента аховы МУС Беларусі генерал-маёр Аляксандр Шэпелеў ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў дырэктару здраўніцы Уладзіміру Баравому.

20 веласіпедаў і 10 самакатаў. Такі падарунак да Дня міліцыі атрымаў санаторый “Белая Русь”20 веласіпедаў і 10 самакатаў. Такі падарунак да Дня міліцыі атрымаў санаторый “Белая Русь”20 веласіпедаў і 10 самакатаў. Такі падарунак да Дня міліцыі атрымаў санаторый “Белая Русь”

Ну а ансамбль Мінскага гарадскога ўпраўлення Дэпартамента аховы “Любімы горад” парадаваў работнікаў санаторыя песнямі.

20 веласіпедаў і 10 самакатаў. Такі падарунак да Дня міліцыі атрымаў санаторый “Белая Русь”20 веласіпедаў і 10 самакатаў. Такі падарунак да Дня міліцыі атрымаў санаторый “Белая Русь”

— Міністрам унутраных спраў напярэдадні святкавання Дня беларускай міліцыі прынята рашэнне аб тым, каб зрабіць ведамаснаму санаторыю падарунак у выглядзе веласіпедаў і самакатаў, — адказваючы на пытанні журналістаў, зазначыў Аляксандр Шэпелеў. — Для таго, каб нашы супрацоўнікі і члены іх сем’яў маглі годна бавіць вольны час у санаторыі і весці здаровы лад жыцця.

Чаму з усёй разнастайнасці спартыўнага абсталявання выбралі менавіта такое? Аляксандр Шэпелеў патлумачыў, што ў наваколлі здраўніцы вельмі прыгожы ландшафт, ёсць добрыя лясныя сцяжынкі, у тым ліку і па ўзбярэжжы возера, дзе вельмі прыемна праехацца на веласіпедах.