191 удзельнік, 104 пераможцы. Падведзены вынікі раённага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах

237

АДБЫЎСЯ другі этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Мар’яна БУЙЧОНАК расказала:

— Другі (раённы) этап рэспубліканскай алімпіяды праводзіўся на базе трох мядзельскіх устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з 1 па 4 лістапада. Удзельнічаў 191 навучэнец (у тым ліку 37 (19,4%) — з сельскай мясцовасці). Найбольшай колькасцю ўдзельнікаў былі прадстаўлены каманды гімназіі (54 вучні), Нарацкай сярэдняй школы №2 (45), Мядзельскай сярэдняй школы №1 імя Уладзіміра Дубоўкі (32) і Мядзельскай сярэдняй школы №2 (15). Пераможцамі прызнаны 104 навучэнцы (у тым ліку 10 (9,7%) — з сельскай мясцовасці). Дыпломам I ступені адзначаны 33 навучэнцы, дыпломам II ступені – 31, дыпломам III ступені – 40. 39 работ перададзены прадстаўніку абласнога інстытута развіцця адукацыі для адбору ўдзельнікаў на трэці этап алімпіяды.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц.