Цяпер і ў Мядзеле — «Еўраопт»

188

p71700144Шматлюдна было вечарам у мінулы  аўторак ля  будынка былога магазіна «Дзіцячы свет», што па вуліцы Юбілейнай, 19 райцэнтра. Тут адчыніў свае дзверы  папулярны ў насельніцтва  «Еўраопт». Наколькі зручная і выгадная такая форма гандлю, мядзяльчане яшчэ ацэняць. Але, думаю, адпадзе не­абходнасць ездзіць для закупак тавару за межы раёна, як гэта практыкуюць  многія. Наведаць «Еўраопт» падчас яго адкрыцця былі запрошаны  старшыня райвыканкама А. І. Даніленка, яго намеснік Л. С. Берняковіч. Уражанні ў цэлым атрымалі нядрэнныя. Пасля праведзенай рэканструкцыі гандлёвую залу проста не пазнаць, вабіць вока таксама разнастайнасць тавараў, міжволі звяртаеш увагу і на цэны, бо яны тут не такія куслівыя. Прыемнага настрою дадаюць ветлівыя прадаўцы і касіры ў прыгожай уніформе, а дысцыплінаванасці — пільныя ахоўнікі. І вонкава магазін выглядае прывабліва, упарадкавана належным чынам і тэрыторыя вакол яго. Маецца аўтамабільная стаянка, важна і тое, што крама абсталявана зручным пандусам. Расказвае рэгіянальны кіраўнік ААТ «Еўрагандаль» А. В. Барташэвіч: — Мы актыўнаp7170028 развіваемся, адкрываем паўсюдна новыя магазіны. На сёння ў рэспубліцы іх 88. І вось цяпер «Еўраопт» з’явіўся на Мядзельшчыне. Дарэчы, шукалі мы гэта месца не адзін год. Гандлёвая плошча складае 500 квадратных метраў, асартымент тавараў (у асноўным харчовых) — больш за 3 тысячы найменняў, плануем пашыраць яго надалей. У тым ліку на нашых паліцах прысутнічае прадукцыя мясцовых вытворцаў: птушкафабрыкі «Новая зара», унітарнага прад­прыемства «Ілаўскае», Нарацкага завода напояў. І, спадзяёмся, дабавяцца новыя. З’явіцца з часам прамысловая група тавараў, у залежнасці ад попыту. Абутак да прыкладу, вопратка.  Разлічваем, вядома ж, не толькі на мядзяльчан, але і на «транзітных» пакупнікоў, гасцей з той жа Пастаўшчыны. Заўважу, што ва ўсіх магазінах сеткі цэны «Еўраопта» аднолькавыя. Так што няма ўжо ніякага сэнсу адпраўляцца адсюль у Маладзечна ці Вілейку. Штат магазіна складае 50 чалавек на чале з дырэктарам мядзельскага «Еўраопта»  І. В. Апановіч. Самым галоўным патрабаваннем пры ўладкаванні было, у першую чаргу, уменне і жаданне чалавека працаваць, разуменне таго, што дастойная зарплата, якая тут абяцана, патрабуе і адпаведных адносін да сваіх абавязкаў. Акрамя ўсяго, персанал  прайшоў адпаведную стажыроўку ў мінскім супермаркеце. Вядома,  новае даецца няпроста. Але, як дадаў на развітанне А. В. Барташэвіч, усё робіцца найперш у інтарэсах пакупніка, на яго карысць. Што ж, сапраўды, такія яны і ёсць, законы гандлю, аднолькавыя, p7170035па вя­лікім рахунку, для любой формы ўласнасці. А жыццё, як кажуць, размяркуе, хто лепш умее змагацца за пакупніка. На заканчэнне прывяду лічбу: 1053 ча­лавекі наведалі «Еўраопт» у дзень (больш дакладна вечарам) яго адкрыцця. А якім таварам аддавалі перавагу? Ды бралі лі­таральна ўсё! Аляксандр БЫКАЎ. На здымках: кантралёры-касіры  А. М. Талайка і С. А. Назаркіна. Фота Аляксандра Высоцкага.