МАГАЗІН “Прамтавары”, што месціўся ў будынку колішняга мядзельскага ўнівермага на плошчы Шаранговіча, пераехаў на другі паверх Дома быту. Там ужо вядзецца гандаль. А што будзе ў былым універмагу? Такое пытанне адрасавалі намесніку старшыні праўлення райПО Таццяне КРЫШТОПЕ.
— Гэты будынак мы здаём у арэнду, — расказала Таццяна Іосіфаўна. — Ужо вядома, што на другім яго паверсе размесціцца магазін адзення таварыства з абмежаванай адказнасцю “Плат Трэйд”. Што тычыцца першага паверху, то пытанне пра тое, хто і чым там будзе гандляваць, пакуль знаходзіцца ў распрацоўцы — дагавор яшчэ не падпісаны.
Наталля ЛІСІЦКАЯ.
На здымку: у магазіне “Прамтавары” ў Доме быту.