У НДЦ “Зубраня” праходзіць грамадзянска-патрыятычная кадэцкая змена навучэнцаў Саюзнай дзяржавы “За гонар Айчыны”

348

У НДЦ “Зубраня” праходзіць грамадзянска-патрыятычная кадэцкая змена навучэнцаў Саюзнай дзяржавы “За гонар Айчыны”. Яна прадоўжыцца да пачатку кастрычніка. Удзел у ёй прымае больш за паўтысячы падлеткаў з Беларусі і Расіі. Для іх прадугледжаны шэраг цікавых мерапрыемстваў, сярод якіх вылучаецца акцыя “Жывая памяць пакаленняў”, падчас якой кадэты ўпарадкуюць тэрыторыі комплексу “Партызанскія базы” і брацкай магілы рускіх салдат Першай сусветнай вайны.