У Мядзеле 35-годдзе ветэранскай арганізацыі адзначылі ўрачыстасцю

432

Сёння, 5 красавіка, у Мядзельскім раённым Цэнтры культуры адбыўся вечар-ушанаванне ветэранаў, прысвечаны 35-годдзю Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.

У Мядзеле 35-годдзе ветэранскай арганізацыі адзначылі ўрачыстасцю

Прывітала прысутных намеснік старшыні райвыканкама Вольга Габрусенак.  Вольга Міхайлаўна выканала і прыемную місію — уручыла Падзякі старшыні райвыканкама актывістам грамадскага аб’яднання Марыі Лубнеўскай,  ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Міхаілу Гардону і Пятру Райчонку.

У Мядзеле 35-годдзе ветэранскай арганізацыі адзначылі ўрачыстасцю

Пра слаўны шлях ветэранскай арганізацыі азёрнага краю распавёў на юбілейнай вечарыне яе старшыня Уладзімір Валасевіч. З нагоды адметнай даты прагучала са сцэны нямала віншаванняў, якія госці адрасавалі арганізацыі-юбілярцы і ўсім удзельнікам урачыстасці. Многія паважаныя людзі атрымалі ў гэты дзень розныя ўзнагароды.

Упрыгожылі мерапрыемства канцэртныя нумары.

У Мядзеле 35-годдзе ветэранскай арганізацыі адзначылі ўрачыстасцю

У Мядзеле 35-годдзе ветэранскай арганізацыі адзначылі ўрачыстасцю

У Мядзеле 35-годдзе ветэранскай арганізацыі адзначылі ўрачыстасцю