У цэнтральнай раённай бібліятэцы адкрыта выстава «Паэзія і лёсы»

178

У цэнтральнай раённай бібліятэцы адкрыта выстава "Паэзія і лёсы"У ЦЭНТРАЛЬНАЙ раённай бібліятэцы імя М. Танка пастаянна ладзяцца розныя выставы. Адны з іх прысвячаюцца адметным датам, падзеям, іншыя — творчым людзям.

Нядаўна ўвазе карыстальнікаў установы прапанавана чарговая выстава, якая называецца “Паэзія і лёсы”. На століку з запаленай свечкай раскладзены зборнікі аўтараў розных гадоў. Сярод іх Роберта Раждзественскага, Бэлы Ахмадулінай, Рымы Казаковай, Уладзіміра Маякоўскага, Эдуарда Асадава, Аляксандра Твардоўскага, Юліі Друнінай, Осіпа Мандэльштама. Усе яны — людзі творчыя, сапраўдныя майстры літаратурнага слова. Крыўдна, што лёс асобных быў не толькі цікавым, але і трагічным.

Заўважыла, што з цікавасцю спыняюцца наведвальнікі бібліятэкі ля выставы. Бяруць у рукі зборнікі, гартаюць іх, знаёмяцца са змешчанымі ў іх творамі. І гэта проста цудоўна, што не перавяліся на Мядзельшчыне людзі, неабыякавыя да паэзіі, улюбёныя ў яе.

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.

На здымку: ля выставы “Паэзія і лёсы” супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М. Танка Марына Трухановіч і Таццяна Альховая.

Фота Георгія Прысмакова.