У БАЯРСКАЙ сельскай бібліятэцы-доме вольнага часу адбылася сустрэча з вядомым земляком — оперным спеваком чэшскага горада Астрава Сяргеем Зубкевічам. На працягу вечара ў выкананні госця гучалі оперныя арыі, рамансы, вядомыя песні. Паміж музычнымі нумарамі дэкламаваліся вершы Аркадзя Нафрановіча. Успамінамі пра сваю малую радзіму падзяліўся з гледачамі
самадзейны паэт, сябра Сяргея Мечыслававіча — Вячаслаў Броска.