Мядзяльчанкі не падвялі!

221

На базе Стаўбцоўскага раёна адбылося I абласное свята-конкурс майстроў па аздабленні велі­кодных яек «Велікодная пісанка». Як вядома, Мядзельшчыну на ім прадстаўлялі дзве работніцы клубных устаноў раёна — І. У. Шпак з Лацвянскага СДК і І. Ю. Чараповіч са Сваткаўскага СДК.

Вельмі прыемна, што нашы зямлячкі выступілі на конкурсе дастойна. Напрыклад, Ірына Уладзіміраўна вызначылася адразу ў дзвюх намінацыях. Яна атрымала дыплом пераможцы за I месца ў намінацыі «За зберажэнне і развіццё традыцый беларускай пісанкі і лепшую хатнюю калекцыю». А ў намінацыі «За фарбаванне і дэкараванне яек традыцыйнымі тэхнікамі» заняла II месца. Вызначылася і Ірына Юр’еўна Чараповіч. Толькі ўжо ў іншай намінацыі — «За аўтарскі падыход да мастацтва аздаблення  велікодных яек», дзе ёй таксама не было роўных, пра што і сведчыць дыплом пераможцы абласнога свята-конкурсу. Акрамя дыпломаў, нашы ўдзельніцы былі адзначаны яшчэ і каштоўнымі падарункамі.

Дарэчы, дыплом за асабісты творчы ўклад у зберажэнне і развіццё традыцый беларускай пісанкі атрымала і метадыст раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра аддзела культуры райвыканкама Тамара Леанідаўна Кардзеёнак.

Хочацца павіншаваць узнагароджаных мядзяльчанак. Пажадаць ім здароўя, дабрабыту, цікавых ідэй і новых творчых перамог.

Наш кар.