«Кола дзён» па-камароўску

180

"Кола дзён" па-камароўскуНАПРЫКАНЦЫ чэрвеня многія беларускія майстры едуць на Мядзельшчыну — а дакладней, у вёску Камарова. Вось і ў суботу тут сабралася каля сотні майстроў, каб прыняць удзел у восьмай па ліку выставе-кірмашы народных рамёстваў і промыслаў “Камарова — кола дзён”. Былі тут умельцы і з суседніх раёнаў, і з далейшых Віцебска, Ліды, Слоніма, Мінска, Гродна, Магілёва. Арганізатарамі свята выступілі райвыканкам і мясцовы цэнтр развіцця сельскага прадпрымальніцтва “Камарова”.

Надыходзіць момант афіцыйнага адкрыцця выставы — з прывітальным словам да ўдзельнікаў свята звяртаецца старшыня райвыканкама Ілья Шацько.

"Кола дзён" па-камароўскуПрагуляемся па тэрыторыі сядзібна-паркавага комплексу, дзе размясціліся майстры. Тут вабіць позірк вытанчаная разьба па дрэве, бязважкая выцінанка, арыгінальная кераміка, залацістая саломка… На выставе можна знайсці сувенір на любы густ і кашалёк: ад маленечкіх свістулек да выразаных з дрэва карцін. Ды і для дома рэчы патрэбныя можна адшукаць: ад лыжак да мэблі. Прадстаўнічая на выставе дэлегацыя Мядзельшчыны: разнастайныя вырабы прывезлі ўмельцы з Крывічоў, к. п. Нарач, Дзягіляў, Сватак, Старлыг, Лотвы.

На свяце можна і павучыцца ствараць прыгажосць: ганчар Сяргей Шчэрба з Пастаўшчыны праводзіць майстар-клас з дзецьмі, побач Юрась Камандзірчык з к. п. Нарач выразае з дрэва, а ў іншым месцы Вітольд Малютка з Валожыншчыны вучыць ткаць ручнікі. Ён пастаянны госць на свяце: шосты раз прыязджае."Кола дзён" па-камароўску

— У Камарове ўжо старажыл, ветэран свята, — смяецца.

"Кола дзён" па-камароўскуА вось Антаніна і Каця прыехалі ў Камарова з Мінска ўпершыню. Прывезлі вырабы з шэрсці і лямцу. Асабліва цікавыя былі лялькі.

— Такія лялькі рэдкія, кожны элемент зроблены ўручную, вочы — з пластыка, чаравічкі — з гліны. Усё гэта размалёўваецца, — тлумачыць Антаніна. — Гэтыя тры лялькі ўдзельнічалі ў міжнароднай выставе “Фарбы душы” ў Мінску.

Юлдаш Хасанаў з Іўеўскага раёна быў на выставе два гады таму: прывозіў разнастайныя вырабы з дрэва. А цяпер асартымент у яго павялічыўся: яшчэ і бондарствам захапіўся — бочкі стаў рабіць.

Шыкоўна выглядала драўляная мэбля пад даўніну. Зроблена яна паблізу — у вёсцы Нарач.

"Кола дзён" па-камароўску— Падыходзяць людзі, цікавяцца нашай прадукцыяй, асабліва шафа падабаецца, многія фатаграфуюцца ля яе, — кажа Уладзімір Бепершч.

Размаўляем з ім, а ў той момант патэнцыйны кліент да спальні прыцэньваецца, візітоўку пытаецца. Так што, на выставе патрэбныя кантакты можа наладзяцца.

Цікавыя на свяце майстры, цікавыя і наведвальнікі. Лілія Грынько з Мінска прыехала ў Камарова ў народным строі.

— Вырашыла, што на кірмаш трэба абавязкова апрануць народны строй: каб людзі зацікавіліся, пацягнуліся да сваіх каранёў. Кожны год прыязджаю на гэты фэст, у нас тут недалёка лецішча. Прыемна сустрэцца з майстрамі, пабачыць іх вырабы.

"Кола дзён" па-камароўскуАж да вечара са сцэны гучалі канцэртныя нумары: ад народных да эстрадных песень. Пачалася праграма"Кола дзён" па-камароўску прэм’ерай песні Людмілы Мінкоўскай “Зямля адзіная”. Увогуле, з Мядзельшчыны было шмат артыстаў: ансамблі “Натхненне”, “Радаўніца”, “Правінцыя”, асобныя салісты. Таксама спявалі госці з Вілейкі, Рудзенска, выканаўцы, якія прыехалі з Нацыянальнальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра “Зубраня”. Супрацоўнікі дэпартамента аховы прывезлі ў Камарова дрэсіраваную аўчарку, каб паказала, што ўмее. Былі забавы для дзяцей, працаваў гандаль, у пчаляроў можна было паспрабаваць мёд…

А ў цэнтры развіцця сельскага прадпрымальніцтва “Камарова” прайшло пасяджэнне “круглага стала” на тэму “Аграэкатурызм — перспектыўны від сямейнага прадпрымальніцтва. Праблемы і перспектывы развіцця ў Нарачанскім рэгіёне”.

Аляксандр ВЫСОЦКІ.

На здымках:  Моманты свята.

Фота аўтара.