Дыплом удзельніка фестывалю «Запалі сваю зорку» атрымалі работы юных мядзяльчан

832

Малюнкі дзяцей-інвалідаў Мядзельшчыны змешчаны на выставе, што арганізавана ў рамках ІІ абласнога фестывалю творчасці дзяцей-інвалідаў «Запалі сваю зорку», які праходзіць у Дзяржынску. Нашы юныя таленты заявілі сябе ў намінацыі «Выяўленчае мастацтва» і атрымалі дыплом удзельніка.

Абласны фестываль «Запалі сваю зорку» дае старт навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці».

Дыплом удзельніка фестывалю "Запалі сваю зорку" атрымалі работы юных мядзяльчан

Ля выставы работ дзяцей Мядзельшчыны — начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Таццяна Ефімава і выконваючая абавязкі дырэктара Цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі раёна Жанна Мехавіч.