У лес зімою… у грыбы

129

Такія фота даслала падпісчыца «Нарачанскай зары». Расказала, што гэта зімовыя апенькі, або фламуліна, — ядомыя грыбы. Здымкі зроблены 2 студзеня каля вёскі Альшэва.

Паводле Вікіпедыі, зімовыя апенькі растуць на аслабленых і пашкоджаных ліставых дрэвах або на мёртвай драўніне, часта на вербах і таполях, па берагах ручаёў, на ўзлесках, у садах і парках. Першыя грыбы з’яўляюцца звычайна ў канцы верасня-пачатку кастрычніка, найбольш іх у канцы кастрычніка-лістападзе. Працягваюць пладаносіць падчас зімовых адліг, часта іх можна знайсці пад снегам. На Захадзе культывуюцца гэтыя грыбы пад японскай назвай «энакітаке».

Міцэліі зімовых апенек можна набыць і ў Беларусі.

У лес зімою... у грыбы У лес зімою... у грыбы