Дзе і як жывуць уратаваныя птушкі? Расказваем пра экалагічную пляцоўку “Бабровая хатка” ў НДЦ «Зубраня»

93

Гэта не першы выпадак за апошнія месяцы, калі людзі прыходзяць на дапамогу параненым птушкам (у ліпені мы пісалі, як  начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя  Анатолій Леонік забраў бусла з пашкоджаным крылом з вёскі Раманаў­шчына). Тады таксама была гаворка пра “Зубраня” і створаныя там неабходныя ўмовы. Стала цікава: што за ўмовы такія? Няўжо ў краіне дзяцінства ёсць заапарк, а мы і не ведалі? Па адказы на гэтыя пытанні  мы выпра­віліся ў “Зубраня”.

— Не, заапарка як такога няма, — кажа намеснік дырэктара па адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце Таццяна Мілош. — Ёсць экалагічная пляцоўка “Бабровая хатка”. Там утрым­ліваюцца розныя жывёлы: лісіцы, авечкі, козы, паўліны, трусы, качкі, куры. Усе неабходныя ўмовы там сапраўды створаны, у тым ліку і для параненых жывёл. Ёсць жывёлавод, які даглядае гадаванцаў: корміць, прыбірае іх вальеры і клеткі. На 0,25 стаўкі працуе ветэрынарны ўрач з ААТ “Занарачанскі”. Ён аглядае жывёл, калі трэба — лечыць, робіць прышчэпкі (тым жа лісіцам ад шаленства).

— Як да вас трапляюць параненыя жывёлы?

— Звычайна прывозяць работнікі Нацпарка, бывае — з раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Здараецца, і людзі звяртаюцца. Афармляем, ад каго паступіла жывёліна. Ставім на баланс, каб адпускаць для яе прадукты са склада. Буслоў кормім кількай і мясам (калі казаць пра параненых жывёл, то нікога, акрамя буслоў, да нас не прывозілі). І, трэба сказаць, не ўсе яны
выжываюць, бо трапляюць сюды з сур’ёзнымі траўмамі. Ды і дзікай птушцы цяжка адаптавацца ў няволі. Цяпер у нас адзін бусел, ён тут ужо некалькі гадоў. А той, якога прывезлі паўтара ці два месяцы таму, на жаль, не выжыў, хоць яму былі забяспечаны ветэрынарная дапамога і догляд. Справядлівасці дзеля, не так і часта да нас трапляюць траўмаваныя птушкі. Сёлета, напрыклад, толькі аднаго бусла і прывозілі.

…“Бабровая хатка” пакі­дае прыемнае ўражанне: дагледжаныя жывёлы, чыстыя клеткі і валер’еры. Знаёмімся з жывёлаводам.

Дзе і як жывуць уратаваныя птушкі? Расказваем пра экалагічную пляцоўку “Бабровая хатка” ў НДЦ "Зубраня"

Вольга Цютчанка працуе тут толькі чацвёрты месяц. Жыве ў Мядзеле, перш працавала ў жывёлагадоўлі (у ААТ “Сваткі”, у “Мядзелаграсэрвісе”). З замілаваннем паказвае сваіх гадаванцаў:

— Гэта лісіца з лісянятамі. Бачыце, якія бліску­чыя? Вылінялі, падрыхтаваліся да зімы. Малыя падраслі, амаль ужо маці дагналі. А тут паўліны. Гэта самкі, у іх няма прыгожых хвастоў. А тут камерунскія козы…

Дзе і як жывуць уратаваныя птушкі? Расказваем пра экалагічную пляцоўку “Бабровая хатка” ў НДЦ "Зубраня"Дзе і як жывуць уратаваныя птушкі? Расказваем пра экалагічную пляцоўку “Бабровая хатка” ў НДЦ "Зубраня"Дзе і як жывуць уратаваныя птушкі? Расказваем пра экалагічную пляцоўку “Бабровая хатка” ў НДЦ "Зубраня"

Спыняемся ля вальера з буслом.

— Сумнавата яму, — кажа Вольга Уладзіміраўна. — Месяца паўтара ці два таму прывезлі яшчэ аднаго (пра яго ў газеце пісалі), у суседні вальер змясцілі. Але не, не выжыў. Хоць і даглядала, і ветэрынар прыходзіў. Моцна паранены быў… А гэты, казалі, гады са тры, калі не больш, тут жыве. Свойсклівы зусім. Нанач у хлеў яго заношу — спакойна даецца ў рукі.

Дзе і як жывуць уратаваныя птушкі? Расказваем пра экалагічную пляцоўку “Бабровая хатка” ў НДЦ "Зубраня"

Наталля ЛІСІЦКАЯ. Фота Аляксандра Высоцкага