Чым летась цікавіліся наведвальнікі сайта «Нарачанскай зары» і сацсетак

62

Даведаемся, якая інфармацыя летась выклікала найбольшую цікавасць у наведвальнікаў сайта «Нарачанскай зары» і нашых груп у сацсетках.

На сайце з вялізнай перавагай вызначыліся аматары футболу: больш за 53 тысячы праглядаў было ў інфармацыі «Стало известно, как в Беларуси можно смотреть онлайн-трансляции матчей чемпионата мира по футболу в Катаре». У матэрыяла «Информирует военный комиссариат района» — амаль 26 тысяч праглядаў. Каля 8-мі тысяч наведвальнікаў сайта зацікавіліся прагнозам пра тое, калі ў Беларусі стартуе ацяпляльны сезон.

 

 

Так, на сайце знаходзяць патрэбную інфармацыю людзі з усёй Беларусі, а то і замежжа. А што больш за ўсё цікавіла жыхароў раёна і ўраджэнцаў Мядзельшчыны? Гэта лепш адлюструюць сацыяльныя сеткі. Так, найбольш «класаў» за год у «Аднакласніках» сабрала інфармацыя пра свята вёскі ў Нарэйшах (178). 143 іх — у фотарэпартажа «В Мяделе прошло показательное выступление военнослужащих 5-й отдельной бригады специального назначения г. Марьина Горка», 129 карыстальнікаў сеткі паставілі «клас» інфармацыі пра вечарыну памяці былога дырэктара школы ў Сватках Зоі Іванаўны Лубешкі.

У «Інстаграме» найбольшую цікавасць выклікалі фотаздымкі са святаў. «Денис Клявер поет в Мяделе!» набраў 207 адзнак «Падабаецца», «Феерверк расквеціў неба ў Мядзеле» (гэта было на свята 3 ліпеня) — 150. Усяго на адзін «лайк» менш у здымкаў са святкавання Дня Перамогі ў Мядзеле.