Злёт маладых спецыялістаў азёрнага краю прайшоў у Мядзеле (фота)

469

Маладыя спецыялісты папоўнілі сёлета многія арганізацыі Мядзельшчыны. Найбольш іх прыйшло на працу ў НДЦ “Зубраня” — 49 чалавек.

Мерапрыемства прайшло сёння, 10 снежня, у раённым Цэнтры культуры. З вітаннем да ўдзельнікаў злёту звярнуўся старшыня райвыканкама Аляксандр Прановіч. Аляксандр Васільевіч выказаў пажаданне, каб маладыя людзі знайшлі сябе ў нашым азёрным краі, стварылі сем’і, пусцілі карані і замацаваліся тут на пастаянна. “Юнацтву ўласціва жаданне мець усё і адразу, — падкрэсліў кіраўнік раёна. — Аднак так рэдка бывае. Каб чагосьці дабіцца трэба добрасумленна працаваць, дапамагаць адзін аднаму і дарослым. І ў вас усё атрымаецца!”

Да месца былі парады ад нядаўняга маладога спецыяліста, выступленні прадстаўнікоў шэрагу раённых службаў па самых розных пытаннях, пачынаючы ад уладкавання быту да змястоўнага баўлення вольнага часу, невялікая канцэртная праграма. Працавалі і фотазоны.

А моладзь НДЦ “Зубраня” з задавальненнем пабывала ў Мядзельскім музеі народнай славы.

Злёт маладых спецыялістаў азёрнага краю прайшоў у Мядзеле (фота)Злёт маладых спецыялістаў азёрнага краю прайшоў у Мядзеле (фота)Злёт маладых спецыялістаў азёрнага краю прайшоў у Мядзеле (фота)Злёт маладых спецыялістаў азёрнага краю прайшоў у Мядзеле (фота)Злёт маладых спецыялістаў азёрнага краю прайшоў у Мядзеле (фота)Злёт маладых спецыялістаў азёрнага краю прайшоў у Мядзеле (фота)Злёт маладых спецыялістаў азёрнага краю прайшоў у Мядзеле (фота)Злёт маладых спецыялістаў азёрнага краю прайшоў у Мядзеле (фота)Злёт маладых спецыялістаў азёрнага краю прайшоў у Мядзеле (фота)Злёт маладых спецыялістаў азёрнага краю прайшоў у Мядзеле (фота) Злёт маладых спецыялістаў азёрнага краю прайшоў у Мядзеле (фота)Злёт маладых спецыялістаў азёрнага краю прайшоў у Мядзеле (фота)Злёт маладых спецыялістаў азёрнага краю прайшоў у Мядзеле (фота)