На базе Цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна ў к. п. Нарач адбыўся раённы валанцёрскі злёт «Мы гэтай памяці верныя». Прынялі ў ім удзел каманды з пятнаццаці ўстаноў адукацыі.
Удзельнікі злёту павінны былі паказвалі свае веды, таленты і спартыўныя здольнасці на разнастайных пляцоўках.
Па выніках усіх конкурсаў трэцяе месца заняла каманда Занарацкай сярэдняй школы. На другім — прадстаўнікі Мядзельскай CШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі. Перамога — за прадстаўнікамі Свірскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа. Падвялі вынікі і ў асобных намінацыях.
Чытайце таксама: Удзельнікі раённага валанцёрскага злёту ўшанавалі памяць загінуўшых землякоў
