Рэспубліканскія лёгкаатлетычныя спаборніцтвы «Водны забег» прайшлі 31 ліпеня ля гарадскога пляжа на возеры Мястра.
Спаборніцтвы ў бегу па вадзе пачаліся з дыстанцый 5 і 10 кіламетраў.
Таксама стартавалі ўдзельнікі на камбінаваных дыстанцыях. Гэта 5 кіламетраў бег + 0,5 кіламетра плаванне, 20 кіламетраў бег + 2 кіламетры плаванне.
Самыя юныя маглі паспаборнічаць у дзіцячых забегах на 500 і тысячу метраў.
Фота Аляксандра Высоцкага