У вёсцы Альсевічы Сваткаўскага сельсавета адбылося адкрыццё паклоннага крыжа з памятным знакам. На ім увекавечаны вяскоўцы, якія ваявалі ў Першую сусветную і Вялікую Айчынную вайну.
Ля крыжа 31 ліпеня сабраліся жыхары вёскі, прадстаўнікі Сваткаўскага сельвыканкама, дабрачыннага культурна-гістарычнага фонду памяці Першай сусветнай вайны «Крокі». З розных гарадоў прыехалі ўраджэнцы Альсевічаў.
Адслужыў паніхіду і асвяціў крыж клірык прыходу храма Святой Жываначальнай Тройцы Мядзела іерэй Віталій. Былі ўручаны падзякі фонду «Крокі» за ўклад у справу ўвекавечвання воінаў.
Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"