У райвыканкаме 16 сакавіка адбылося ўзнагароджанне навучэнцаў устаноў адукацыі горада, якія дасягнулі поспехаў у дзейнасці інтэлектуальнага, творчага і спартыўнага характару. Ім аб’яўлена Падзяка старшыні Мядзельскага райвыканкама.
Адзначылі таксама настаўнікаў і трэнераў маладых талентаў — ім уручылі падарункі ад раённай арганізацыі РГА «Белая Русь».