Увечары 24 мая велапрабегам пачаўся міжраённы марафон «Кіламетры без тытуню 2022″.
У 18 гадзін ад Мядзельскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра стартавалі веласіпедысты. Праехалі яны да Лук’янавічаў і назад.
Нагадаем умовы ўдзелу і парадак правядзення марафону:
Ён праводзіцца па 5 чэрвеня.
Удзельнікам марафону «кіламетры без тытуню» можа быць любы жадаючы.
У перыяд правядзення марафону рабіце веласіпедныя паездкі, прабежкі, пешыя прагулкі і накіроўвайце асабістыя альбо сямейныя фота з інфармацыяй аб маршруце, кіламетражы, часу фізічнай актыўнасці ў сацыяльную сетку Instagram з хештэгам:
# километры_без_табака_2022_мядель
Фота можа быць размешчана да 24 гадзін 05.06.22.
Колькасць пераадоленых удзельнікамі кіламетраў сумуецца асобна па кожным раёне Мінскай вобласці. Найлепшы атрымае званне «Самы спартыўны раён вобласці» і кубак пераможцы.