У Мядзеле ўшанавалі хлебаробаў

1152

Сёння лепшых хлебаробаў раёна ўшанавалі на свяце працаўнікоў вёскі “Дажынкі 2022”.

Напачатку ўсіх, хто плённа папрацаваў на палетках раёна, уносячы асабісты ўклад у агульны каравай Мядзельшчыны, прывітаў першы намеснік старшыні райвыканкама-начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксандр Даніленка:

— Уборачная пара прайшла на Мядзельшчыне арганізавана, без парушэнняў патрабаванняў аховы працы і тэхнікі бяспекі. Задзейнічана было шмат людскіх рэсурсаў, тэхнікі. Усе калектывы спрацавалі зладжана, выканалі пастаўленыя задачы. У гэтым заслуга кіраўнікоў гаспадарак, спецыялістаў, камбайнераў, вадзіцеляў, звенняў па дапрацоўцы збожжа. Прыемна было бачыць столькі тысячнікаў: вадзіцеляў, якія перавезлі па тры тысячы тон збожжа, камбайнераў, якія намалацілі па дзве-дзве з паловай тысячы тон збожжа новага ўраджаю. Старалася і моладзь, якая цяпер ведае цану вырашчанага хлеба.

На свяце былі адзначаны пераможцы раённага спаборніцтва сярод гаспадарак па ўборцы збожжавых і зернебабовых культур. За першае месца ўзнагароджваўся Нацыянальны парк “Нарачанскі” (кіраўнік сельгасвытворчасці Мікалай Мягкоў), за другое — ААТ “Сваткі” (дырэктар Аляксей Лугавы), за трэцяе — сельгасфіліял ААТ “Мінскаблаграсэрвіс” (дырэктар Андрэй Давыдзенка).

У Мядзеле ўшанавалі хлебаробаў

Былі ўшанаваны пераможцы спаборніцтва сярод камбайнераў, вадзіцеляў, звенняў па дапрацоўцы збожжа, а таксама сярод камбайнераў маладзёжных экіпажаў і маладых вадзіцеляў, галоўных аграномаў і інжынераў гаспадарак. Падзякі старшыні райвыканкама атрымалі навучэнцы школ, якія добрасумленна папрацавалі падчас жніва.

У Мядзеле ўшанавалі хлебаробаў У Мядзеле ўшанавалі хлебаробаў У Мядзеле ўшанавалі хлебаробаў У Мядзеле ўшанавалі хлебаробаў

У Мядзеле ўшанавалі хлебаробаў У Мядзеле ўшанавалі хлебаробаў У Мядзеле ўшанавалі хлебаробаў У Мядзеле ўшанавалі хлебаробаў

У Мядзеле ўшанавалі хлебаробаў У Мядзеле ўшанавалі хлебаробаў У Мядзеле ўшанавалі хлебаробаў

Упрыгожаннем свята працаўнікоў вёскі сталі тэматычныя пляцоўкі “Ураджайная”, прадстаўленая сельскімі выканаўчымі камітэтамі, і “Каравайная” — з караваямі і снапамі збожжа новага ўраджаю з гаспадарак азёрнага краю.

Дарэчы, па меркаванні журы, лепшым караваем прызнаны каравай ААТ “Мядзелаграсэрвіс”, а лепшы сноп атрымаўся ў ААТ “Свір-агра”. А пераможцам конкурсу на лепшую тэматычную пляцоўку “Ураджайная” стаў Княгінінскі сельскі выканаўчы камітэт. Вельмі арыгінальна глядзеўся таварны цягнічок, якія даставіў са станцыі Княгінін на Дажынкі ў Мядзел багатыя дары палёў і садоў. Другое і трэцяе месцы занялі адпаведна Свірскі і Нарацкі сельскія выканаўчыя камітэты.

У Мядзеле ўшанавалі хлебаробаў
Узнагароды за лепшы каравай і сноп уручыла старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Сівіцкая
У Мядзеле ўшанавалі хлебаробаў
Пераможцаў конкурсу на лепшую тэматычную пляцоўку “Ураджайная” ўзнагародзіла старшыня РК прафсаюза работнікаў дзяржорганаў і іншых устаноў Таццяна Хацяновіч

У Мядзеле ўшанавалі хлебаробаў

У Мядзеле ўшанавалі хлебаробаў
Старшыня Княгінінскага сельвыканкама Вольга Галко каля свайго тэматычнага падворка з узнагародай

У Мядзеле ўшанавалі хлебаробаў У Мядзеле ўшанавалі хлебаробаў У Мядзеле ўшанавалі хлебаробаў У Мядзеле ўшанавалі хлебаробаў

Значнымі габарытамі ўражвала сучасная сельгастэхніка.

У Мядзеле ўшанавалі хлебаробаў У Мядзеле ўшанавалі хлебаробаў У Мядзеле ўшанавалі хлебаробаў

У Мядзеле ўшанавалі хлебаробаў

У Мядзеле ўшанавалі хлебаробаў
dav

Завяршылася свята канцэртам сталічнага гурта «Аура».

У Мядзеле ўшанавалі хлебаробаў У Мядзеле ўшанавалі хлебаробаў