У Мядзеле адбыўся злёт маладых спецыялістаў

559

Сёння, 13 снежня, у Мядзеле прайшоў злёт маладых спецыялістаў розных галін народнай гаспадаркі. Папярэднічалі яму экскурсіі ў Мядзельскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Максіма Танка, Мядзельскі музей народнай славы і ў гімназію г. Мядзела.

Прайшла і дыялогавая пляцоўка на тэму: “Правы і гарантыі маладых спецыялістаў”.

Першым прывітаў моладзь старшыня райвыканкама Аляксандр Прановіч. Аляксандр Васільевіч, у прыватнасці, падкрэсліў, што ў юнакоў і дзяўчат ёсць адпаведныя веды, але не хапае яшчэ вопыту. Таму, каб сябе паказаць, давядзецца пастарацца, праявіць настойлівасць, упартасць. Тады і будзе вынік. Кіраўнік раёна выказаў пажаданне, каб маладыя людзі засталіся ў нашым краі: стварылі сем’і і працягвалі працаваць на карысць сінявокай Мядзельшчыны.

Далейшая размова тычылася забеспячэння бытавых умоў, будаўніцтва жылля, пытанняў фінансаванага забеспячэння, банкаўскіх паслуг, прававых аспектаў дзейнасці прафсаюзаў, работы маладзёжнага парламента пры Мядзельскім раённым Савеце дэпутатаў.

Дапамаглі прысутным пазнаёміцца і лепш пазнаць адзін аднаго таксама квіз “Час маладых” і дыскатэка.

У Мядзеле адбыўся злёт маладых спецыялістаўУ Мядзеле адбыўся злёт маладых спецыялістаўУ Мядзеле адбыўся злёт маладых спецыялістаўУ Мядзеле адбыўся злёт маладых спецыялістаўУ Мядзеле адбыўся злёт маладых спецыялістаўУ Мядзеле адбыўся злёт маладых спецыялістаўУ Мядзеле адбыўся злёт маладых спецыялістаў

 

 

У Мядзеле адбыўся злёт маладых спецыялістаўУ Мядзеле адбыўся злёт маладых спецыялістаўУ Мядзеле адбыўся злёт маладых спецыялістаўУ Мядзеле адбыўся злёт маладых спецыялістаў

У Мядзеле адбыўся злёт маладых спецыялістаў У Мядзеле адбыўся злёт маладых спецыялістаў У Мядзеле адбыўся злёт маладых спецыялістаў