У Крывічах 16 кастрычніка адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі Іосіфу Ходзьку — мясцоваму ўраджэнцу, ваеннаму геадэзісту і тапографу, генералу.
Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовай улады, Дзяржаўнага камітэта па маёмасці на чале са старшынёй Дзмітрыем Матусевічам, школьнікі, жыхары пасёлка і іншыя.
Потым у Доме культуры абылася прэзентацыя кнігі Уладзіміра Мкртычана «Іосіф Ходзька. Генерал, геадэзіст, чалавек».
Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"
Фота Аляксандра Высоцкага.