Што зараз адбываецца ў Будслаўскім касцёле і ля яго (фота)

6205

У храме, які ўчора пацярпеў ад пажару, і ля яго працуюць валанцёры з ліку мясцовых жыхароў.

Што зараз адбываецца ў Будслаўскім касцёле і ля яго (фота) Што зараз адбываецца ў Будслаўскім касцёле і ля яго (фота) Што зараз адбываецца ў Будслаўскім касцёле і ля яго (фота)

Што зараз адбываецца ў Будслаўскім касцёле і ля яго (фота)
У сутарэннях касцёла

Што зараз адбываецца ў Будслаўскім касцёле і ля яго (фота) Што зараз адбываецца ў Будслаўскім касцёле і ля яго (фота) Што зараз адбываецца ў Будслаўскім касцёле і ля яго (фота) Што зараз адбываецца ў Будслаўскім касцёле і ля яго (фота) Што зараз адбываецца ў Будслаўскім касцёле і ля яго (фота) Што зараз адбываецца ў Будслаўскім касцёле і ля яго (фота)Што зараз адбываецца ў Будслаўскім касцёле і ля яго (фота)

Што зараз адбываецца ў Будслаўскім касцёле і ля яго (фота)Як расказаў ксёндз Дзмітрый Дубовік, сакральныя прадметы, у тым ліку цудатворны абраз Маці Божай, не пацярпелі, бо іх своечасова вынеслі з касцёла. Найбольшую трывогу святара выклікае арган:

— Раніцай падыходзіў да яго, дык з сярэдзіны цякла вада. Мы на сувязі са спецыялістамі з Еўропы, едзе наш беларускі спецыяліст, каб ацаніць стан аргана і вырашыць, што з ім рабіць далей. Стары касцёл не пацярпеў, але там пакуль высокая вільготнасць. Фігуры са старадаўняга алтара 1649 года мы на ўсялякі выпадак павыносілі. Рабілі гэта спешна, зараз, каб правільна паставіць іх на месца, спатрэбіцца дапамога спецыялістаў. Цяпер рыхтуем Дом пілігрыма, каб пакуль там праводзіць Cвятую імшу. Спадзяюся, у бліжэйшы час нам дадуць дазвол служыць Святыя імшы ў старым касцёле, каб людзі маглі прыходзіць да абраза Маці Божай.

На пытанне, ці патрэбна валанцёрская дапамога, ксёндз Дзмітрый адказаў:
— Яна будзе патрэбна, але пакуль дакладна не можам сказаць калі. Ствараем тэлеграм-канал, каб праз яго хутка падаваць інфармацыю. А працы будзе шмат, найбольш спатрэбяцца альпіністы і спецыяльная тэхніка.

Што зараз адбываецца ў Будслаўскім касцёле і ля яго (фота)
Фігуры са старадаўняга алтара не пацярпелі

Што зараз адбываецца ў Будслаўскім касцёле і ля яго (фота)Што зараз адбываецца ў Будслаўскім касцёле і ля яго (фота)

Поўнасцю рэпартаж чытайце ў бліжэйшым нумары газеты.

Наталля ЛІСІЦКАЯ. Фота аўтара.