Работнікаў сацыяльнай абароны павіншавалі з прафесійным святам (фота)

1323

5 студзеня адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў сацыяльнай абароны.

Павіншаваў іх са святам старшыня райвыканкама Аляксандр Прановіч. Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджана галоўны спецыяліст сектара матэрыяльна-бытавога забеспячэння і гендэрных праблем упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Каламіец. Работнікам сацыяльнай сферы з розных куткоў раёна аб’яўлены падзякі старшыні раённага выканаўчага камітэта.

Павіншавала сацработнікаў таксама дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Супрановіч. І выканала прыемную місію: падзяка старшыні Палаты прадстаўнікоў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь за шматгадовую добрасумленную працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў аб’яўлена сацыяльнаму работніку Галіне Малько.

Шмат работнікаў атрымалі падзякі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Прагучалі добрыя песні ў падарунак.

Работнікаў сацыяльнай абароны павіншавалі з прафесійным святам (фота)Работнікаў сацыяльнай абароны павіншавалі з прафесійным святам (фота)Работнікаў сацыяльнай абароны павіншавалі з прафесійным святам (фота)Работнікаў сацыяльнай абароны павіншавалі з прафесійным святам (фота)Работнікаў сацыяльнай абароны павіншавалі з прафесійным святам (фота)Работнікаў сацыяльнай абароны павіншавалі з прафесійным святам (фота)Работнікаў сацыяльнай абароны павіншавалі з прафесійным святам (фота)Работнікаў сацыяльнай абароны павіншавалі з прафесійным святам (фота)Работнікаў сацыяльнай абароны павіншавалі з прафесійным святам (фота)Работнікаў сацыяльнай абароны павіншавалі з прафесійным святам (фота)

 

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"