Прайшоў мітынг-рэквіем на месцы трагедыі ў Брусах

415

Сёння, 22 сакавіка, у 80-ую гадавіну хатынскай трагедыі ля помніка ахвярам фашызму ў вёсцы Брусы адбыўся мітынг-рэквіем. На святым месцы, дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны фашыстамі была спалена  вёска разам з жыхарамі, сабралася кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх фарміраванняў, вучні Сваткаўскай сярэдняй школы імя Максіма Танка. Яны прыйшлі, каб ушанаваць памяць нашых землякоў і ўсіх ахвяр спаленых з людзьмі вёсак.

Прайшоў мітынг-рэквіем на месцы трагедыі ў Брусах

Слова прадстаўляецца старшыні райвыканкама Аляксандру Прановічу:

— Успамінаючы Хатынь, мы згадваем тысячы іншых беларускіх вёсак, знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэта незагойная рана, якая дагэтуль баліць, кроватачыць. Выжыць у полымі жахлівага агню ўдалося нямногім, але яны выжылі, каб расказаць нам, сённяшняму пакаленню беларусаў, што вайна — гэта трагедыя, што фашысты — забойцы, што гэты жах ніколі больш не павінен паўтарыцца.

Прайшоў мітынг-рэквіем на месцы трагедыі ў Брусах Прайшоў мітынг-рэквіем на месцы трагедыі ў Брусах

Пра тое, як мясцовыя жыхары, дзеці шануюць памяць землякоў, якія загінулі жудаснай смерцю ў полымі агню, а таксама падчас бамбардзіроўкі, гаварылі старшыня Сваткаўскага сельскага выканаўчага камітэта Наталля Калбун, вучні Сваткаўскай СШ імя Максіма Танка Ангеліна Пуня і Аляксей Дземідовіч.

Прайшоў мітынг-рэквіем на месцы трагедыі ў Брусах Прайшоў мітынг-рэквіем на месцы трагедыі ў БрусахПрайшоў мітынг-рэквіем на месцы трагедыі ў Брусах Прайшоў мітынг-рэквіем на месцы трагедыі ў Брусах Прайшоў мітынг-рэквіем на месцы трагедыі ў Брусах

Так, усё далей і далей у гісторыю адыходзяць падзеі тых вогненных гадоў, прасякнутых болем, бядой, пакутамі. Полымя Хатыні, Брусоў, Новікаў і іншых спаленых фашыстамі вёсак дагэтуль абпальвае людскія сэрцы, напамінаючы пра святы доўг, — берагчы мір і спакой на роднай зямлі, каб не дапусціць жахаў войнаў і кровапраліццяў.

Да помніка ахвярам фашызму прысутныя ўсклалі вянкі і кветкі, хвілінай маўчання ўшанавалі іх светлую памяць.

Прайшоў мітынг-рэквіем на месцы трагедыі ў Брусах Прайшоў мітынг-рэквіем на месцы трагедыі ў БрусахПрайшоў мітынг-рэквіем на месцы трагедыі ў Брусах Прайшоў мітынг-рэквіем на месцы трагедыі ў БрусахПрайшоў мітынг-рэквіем на месцы трагедыі ў БрусахПрайшоў мітынг-рэквіем на месцы трагедыі ў Брусах