У свята Хрышчэння Гасподняга пасля Божай Літургіі ў Свята-Траецкай царкве горада благачынны Мядзельскай царкоўнай акругі протаіерэй Ігар Шалуха на рэчцы Скема здзейсніў чын вялікага асвячэння вады.
На Скеме абсталявалі купель. Былі і ахвотныя акунуцца: сярод іх як жыхары Мядзельшчыны, так і адпачываючыя са здраўніц.
Напрыклад, прыехала дэлегацыя санаторыя «Сосны». А з сабой прыхапілі вялікі тэрмас з гарбатай.
— Фітагарбата ў нас адмысловая, лячэбная. Амалоджваем і душу, і сэрца! — усміхаецца культарганізатар санаторыя «Сосны» Таццяна Каталёва.
Ля купелі дзяжураць прадстаўнікі разнастайных службаў.
Фота Таццяны Берняковіч і Аляксандра Высоцкага.