Сёння на Мядзельшчыне пачаўся велапрабег «Піянеры Мядзельшчыны», прысвечаны 100-годдзю піянерыі.
Яго ўдзельнікамі сталі вучні Нарацкіх школ №1 і №2, гімназіі-інтэрната, Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі. З адной навучальнай установы ў другую перадавалі сцяг раённай піянерскай арганізацыі.
А ў Мядзельскім ВПК яслі-сад-СШ удзельнікаў велапрабегу сустракалі будучыя піянеры, якіх заўтра ўрачыста прымуць у шэрагі піянерскай арганізацыі.
Завершыцца велапрабег заўтра.