Удзельнікі аб’яднання па інтарэсах «Крылаты дазор» 3 сакавіка паўдзельнічалі ў сумеснымі праекце Мядзельскай сярэдняй школы №1 імя Уладзіміра Дубоўкі і Нацыянальнага парку «Нарачанскі». У дэндралагічны сад яны прывезлі 12 домікаў для птушак, якія адразу пачалі развешваць супрацоўнікі Нацыянальнага парку.
Вырабілі домікі старшакласнікі школы пасля ўрокаў.
Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"
Фота Аляксандра Высоцкага