Да Усебеларускай акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі!” далучыліся жыхары Мядзельшчыны (фота)

423

У рамках названай акцыі ў раённым Цэнтры культуры адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў чатырнаццацігадовым жыхарам раёна. Гэту ганаровую місію выканалі намеснік старшыні райвыканкама Вольга Габрусенак і старшыня Мядзельскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Анатоль Сідарэнка.

З наказамі да віноўнікаў урачыстасці звярнуліся намеснік старшыні райвыканкама Вольга Габрусенак і маёр запасу Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Міхаіл Чаркасаў. Са словам у адказ выступіла вучаніца гімназіі-інтэрната г. Мядзела Марыя Куцкевіч.

Свой першы дакумент грамадзяніна Беларусі атрымалі 24 юнакі і дзяўчаты, якія займаюцца ва ўстановах адукацыі райцэнтра, курортнага пасёлка Нарач і аграгарадка Нарач.

А завяршылася мерапрыемства наведваннем Мядзельскага музея народнай славы.

Да Усебеларускай акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі!” далучыліся жыхары Мядзельшчыны (фота)Да Усебеларускай акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі!” далучыліся жыхары Мядзельшчыны (фота)Да Усебеларускай акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі!” далучыліся жыхары Мядзельшчыны (фота)Да Усебеларускай акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі!” далучыліся жыхары Мядзельшчыны (фота) Да Усебеларускай акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі!” далучыліся жыхары Мядзельшчыны (фота)Да Усебеларускай акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі!” далучыліся жыхары Мядзельшчыны (фота) Да Усебеларускай акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі!” далучыліся жыхары Мядзельшчыны (фота)Да Усебеларускай акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі!” далучыліся жыхары Мядзельшчыны (фота)Да Усебеларускай акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі!” далучыліся жыхары Мядзельшчыны (фота)Да Усебеларускай акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі!” далучыліся жыхары Мядзельшчыны (фота)Да Усебеларускай акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі!” далучыліся жыхары Мядзельшчыны (фота)