Да 110-годдзя Максіма Танка. У Мядзеле прайшла Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя

380

«Вызначальная рыса творчасці Максіма Танка — гэта грамадзянскі пафас і адданасць беларускаму народу. Ужо ў ранніх вершах гэта было жыццёвае крэда паэта. «Ты чуеш, брат» — гэта 1930 год. Ён выступіў як змагар, заклікаўшы беларусаў да аб’яднання ў адзіны народ», — гаварыў падчас адкрыцця канферэнцыі дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэмііі навук Беларусі Іван Саверчанка.

* * *

Сёння, 17 верасня, у Мядзеле адбылася Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Шчаслівы, што пяю цябе, Радзіма», прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка. Адкрылі яе ў раённым Цэнтры культуры дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэмііі навук Рэспублікі Беларусь Іван Саверчанка і намеснік старшыні райвыканкама Вольга Габрусенак.

На сцэну выйшаў народны хор аматараў песні «Верасень».

Да 110-годдзя Максіма Танка. У Мядзеле прайшла Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя

Пасля ўрачыстага адкрыцця канферэнцыі яе ўдзельнікі перайшлі ў актавую залу гімназіі.

Да 110-годдзя Максіма Танка. У Мядзеле прайшла Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя

Да 110-годдзя Максіма Танка. У Мядзеле прайшла Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя

Да 110-годдзя Максіма Танка. У Мядзеле прайшла Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя

Пра што былі даклады? Пра творчасць і асобу Максіма Танка, пра малавядомыя факты яго біяграфіі. Пра тое, як рыхтаваўся поўны збор твораў паэта і як яго вершы ўплываюць на творчасць сучаснікаў. Сярод дакладчыкаў — Іван Саверчанка, дырэктар цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Танка Таццяна Нырцова, кандыдат філалагічных навук Анатоль Верабей, паэт і даследчык танкаўскай творчасці Леанід Дранько-Майсюк, прафесар Святлана Калядка, літаратуразнаўца Таццяна Барысюк, паэтка Вольга Нікіценка, галоўны рэдактар выдавецтва мастацкая літаратура і часопіса «Полымя» Віктар Шніп, кандыдат філалагічных навук Мікалай Мікуліч. Успамінамі пра паэта падзялілася сваячка Максіма Танка Ганна Кузюковіч — яе бабуля была роднай сястрой жонкі паэта.

Да 110-годдзя Максіма Танка. У Мядзеле прайшла Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя
Іван Саверчанка і Таццяна Нырцова
Да 110-годдзя Максіма Танка. У Мядзеле прайшла Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя
Пра рамантычныя тэндэнцыі ў творчасці Максіма Танка расказвае Анатоль Верабей
Да 110-годдзя Максіма Танка. У Мядзеле прайшла Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя
Леанід Дранько-Майсюк расказвае пра малавядомыя факты біяграфіі Максіма Танка
Да 110-годдзя Максіма Танка. У Мядзеле прайшла Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя
Аб рабоце над поўным зборам твораў паэта расказвае Святлана Калядка
Да 110-годдзя Максіма Танка. У Мядзеле прайшла Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя
Як шчырага і лагоднага чалавека ўзгадвае Максіма Танка Ганна Кузюковіч. Яе бабуля была роднай сястрой жонкі паэта
Да 110-годдзя Максіма Танка. У Мядзеле прайшла Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя
Таццяна Барысюк расказала, што падрыхтоўцы двух тамоў поўнага збору твораў Максіма Танка аддала 10 год
Да 110-годдзя Максіма Танка. У Мядзеле прайшла Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя
Пра ўплыў танкаўскіх вершаў на сваю творчасць расказвае Вольга Нікіценка
Да 110-годдзя Максіма Танка. У Мядзеле прайшла Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя
Выступае Віктар Шніп — галоўны рэдактар часопіса «Полымя». 18 год (з 1948 па 1966) на гэтай пасадзе працаваў Максім Танк.
Да 110-годдзя Максіма Танка. У Мядзеле прайшла Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя
Як надзвычай сумленнага і патрабавальнага да сябе чалавека ахарактарызаваў Максіма Танка даследчык яго творчасці Мікалай Мікуліч

Падрабязнасці — у бліжэйшым нумары газеты.