З работнікамі санаторыя “Белая Русь” сустрэўся старшыня райвыканкама Аляксандр Прановіч

219

Сёння, 29 красавіка, з работнікамі санаторыя “Белая Русь” сустрэлася інфармацыйна -прапагандысцкая група старшыні райвыканкама Аляксандра Прановіча. Мерапрыемства адбылося ў рамках адзінага дня інфармавання насельніцтва. Прысутнічаў таксама кіраўнік спраў райвыканкама Руслан Жук.

З работнікамі санаторыя “Белая Русь” сустрэўся старшыня райвыканкама Аляксандр Прановіч

Аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за I квартал бягучага года праінфармавала начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Святлана Русак. Святлана Станіславаўна паведаміла, што з шасці даведзеных прагнозных паказчыкаў выкананы пяць.

 

Падрабязна спынілася на кожным з іх: што зроблена, а што не і чаму.
Дынаміка работы, як сведчыць аналіз выканання сацыяльна-эканамічных паказчыкаў, увогуле стабільная.

Прычыны і ўмовы ўзнікнення пажараў і гібелі на іх людзей — тэма выступлення старшага інспектара нагляду і прафілактыкі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Ігара Балаша.

Сёлета ў раёне адбылося 15 пажараў, ёсць і адзін загінуўшы. На гэты перыяд летась былі тры ахвяры, — паведаміў Ігар Анатольевіч. — Асноўныя прычыны пажараў — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні, парушэнне правіл пры эксплуатацыі пячнога ацяплення і няспраўнасць электраправодкі.