Тарыфы ўзраслі

232

Тарыфы ўзрасліЗ 1 ЖНІЎНЯ бягучага года для жыхароў Беларусі падаражэла цеплавая і электрычная энергія. Тарыфы на цеплавую энергію ўзраслі на 9%, на электрычнасць — у сярэднім на 14%. Кошт тарыфаў на электрычную энергію выглядае зараз наступным чынам: аднаставачны тарыф на электраэнергію ў жылых хатах (кватэрах), абсталяваных ва ўстаноўленым парадку электрычнымі плітамі, складае 428,5 рубля за 1 кВт/гадзіну, дыферэнцыраваны тарыф у такіх жылых памяшканнях у перыяд мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) — 300 рублёў за 1 кВт/гадзіну, а ў перыяд максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) — 857 рублёў за 1 кВт/гадзіну.

Электрычная энергія для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт у перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) складае 504,3 рубля за 1 кВт /гадзіну, а ў астатні час сутак — 1512,9 рубля. У астатніх выпадках аднаставачны тарыф складае 504,3 рубля за 1 кВт/гадзіну, дыферэнцыраваны тарыф у перыяд мінімальных нагрузак — 353 рублі за 1 кВт/гадзіну, у перыяд максімальных нагрузак кошт электраэнергіі ўзрастае да 1008,6 рубля за 1 кВт/гадзіну.

Н. ГАПОНІК.

Начальнік Мядзельскага ўчастка Энергазбыт РУП «Мінскэнерга».