Школьнікі з Мядзельшчыны наведалі медыцынскі каледж у Маладзечне

391

Прафарыентацыйнае мерапрыемства ў рамках акцыі «Дзень з прадпрыемствам» 19 сакавіка арганізавала і правяло ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

Навучэнцы Будслаўскай СШ імя Паўліны Мядзёлкі і Крывіцкага ВПК  дзіцячы сад-сярэдняя школа наведалі Маладзечанскі дзяржаўны медыцынскі каледж імя І. В. Залуцкага. Пазнаёміліся з такімі спецыяльнасцямі як лячэбная справа (кваліфікацыя: фельчар-акушэр, памочнік урача па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе) і сястрынская справа (кваліфікацыя: медыцынская сястра).

Падчас экскурсіі навучэнцы не толькі пазнаёміліся з умовамі паступлення ў каледж, тэрмінамі падачы дакументаў і ўмовамі залічэння, а і паспрабавалі на трэнажорах рабіць забор крыві з вены і прамы масаж сэрца.  Задавалі цікавячыя пытанні.

Таксама школьнікам расказалі пра сітуацыю на рынку працы Мядзельскага раёна і пра найбольш запатрабаваныя прафесіі, паведаміла галоўны спецыяліст сектара занятасці насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Шастаковіч.

Школьнікі з Мядзельшчыны наведалі медыцынскі каледж у Маладзечне