Пяць пытанняў работніку Цэнтра банкаўскіх паслуг № 619 “Беларусбанка” Ларысе Чаркасавай

174

З НАГОДЫ прафесійнага свята — пяць пытанняў работніку Цэнтра банкаўскіх паслуг № 619 ААБ “Беларусбанк” у горадзе Мядзеле:

1. Як прыйшлі ў банкаўскую сферу?
2. Каб паспяхова працаваць у банку, патрэбны…
3. Ці дапамагаюць прафесійныя веды кампетэнтна распараджацца ўласнымі фінансамі?
4. Чым займаецеся ў вольны час?
5. Чаго пажадаеце банкаўскім і фінансавым работнікам з нагоды прафесійнага свята?

 

Ларыса ЧАРКАСАВА, галоўны спецыяліст сектара рознічнага і карпаратыўнага бізнесу:

1. Закончыла Нарацкае кааператыўнае вучылішча, восем год працавала ў Мядзеле прадаўцом — у хлебным магазіне, у 119-м, на Ленінскай. Потым прыйшла ў банк — адразу на касу. Завочна закончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. Ну і вось ужо 20 год тут працую.

2. Уседлівасць, працавітасць. І трэба любіць справу, якой займаешся.

3. Дапамагае. Ёсць разуменне, як размяркоўваць грошы: колькі патраціць, колькі адкласці. Зноў жа, ведаю, як выбраць больш выгадны крэдыт. Хаця да крэдытаў з вопытам пачынаеш ставіцца больш узважана. Калі ёсць магчымасць назбіраць на нейкую рэч — лепш назбіраць. А вось моладзі без крэдытаў наўрад ці абысціся. Трэба ж набыць жыллё, аўтамабіль…

4. Увесь вольны час прысвячаю развіццю дачушкі Ніколь (ёй пяць год). Танцуем, спяваем, ходзім у басейн… Усё гэта ў курортным пасёлку, а жывём у Мядзеле. Так што ездзіць даводзіцца амаль штодня. Але вынік ёсць: дачушка паспяхова ўдзельнічае ў фестывалях, займае прызавыя месцы. Нядаўна выступала ў Мінску, зараз на тры дні паедзем у Брэст.

5. Здароўя і дабрабыту. І каб у краіне былі мір і згода.

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары "Нарачанскай зары" за 30.12