Прапануе аддзел занятасці

245

У 2011 годзе ў аддзел занятасці звярнуліся за садзейнічаннем у працаўладкаванні 814 грамадзян, з іх зарэгістраваны ў якасці беспрацоўных 420. Працаўладкаваны на пастаянную работу 523 чалавекі, з іх 326 — беспрацоўных. Сарака аднаму з іх аказана матэрыяльная дапамога.

У адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неблаганадзейных сем’ях» на пастаянную работу ў 2011 годзе працаўладкаваны больш за 20 бацькоў —  яны абавязаны  кампенсаваць затраты на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржзабеспячэнні. Аддзелам сумесна з РАУС і наймальнікамі  наладжаны  адпаведны кантроль за такімі асобамі.

У 2011 годзе аддзелам праве­дзена «прамая лінія» па пытаннях занятасці, працаўладкавання, прафесійнага навучання, перасялення на новае месца жыхарства і работы, па арганізацыі аплачваемых грамадскіх работ, аказанні матэрыяльнай і фінансавай дапамогі для арганізацыі прадпрымальніцкай  дзейнасці і іншых. Праведзены таксама два «Кірмашы вакансій», семінары з работнікамі кадравых службаў і бухгалтэрыі. За справаздачны перыяд у раёне створана 355 новых рабочых месцаў. А таксама рашэннем Мінскага аблвыканкама  прадастаўлена бюджэтная пазыка ў памеры 28 мільёнаў рублёў РВУП «Мя­дзельская ЖКГ» на стварэнне 2 працоўных месцаў, у тым ліку адно — для грама­дзян, якія не здольны на роўных канкурыраваць на рынку працы. Аказана фінансавая дапамога ў выглядзе субсідыі на суму 16133,0 тысячы рублёў для арганізацыі прад­прыемніцкай дзейнасці 4 беспрацоўным, у тым ліку адзін з іх працуе па аказанні паслуг у сферы агра­экатурызму.

Прайшлі прафесіянальнае навучанне 47 беспрацоўных, з іх атрымалі пастаяннае месца работы 36 грамадзян. На вучнёў­скія працоўныя месцы ўладкаваны 8 чалавек.

Аддзелам занятасці праведзена таксама летась 7 масавых прафарыентацыйных мерапрыемстваў, у якіх прынялі ўдзел 323 школьнікі. У прыватнасці, на базе ДУ «Свірскі сельскагаспадарчы прафесіянальны лі­цэй» і УА «Маладзечанскі дзяржаўны прафесіянальна-тэхнічны каледж».

Спецыялістамі аддзела праве­дзены дні інфармавання і прафесіянальнай арыентацыі з наведваннем школ раёна на тэмы «Служба  занятасці — выпускніку», «Прафесіянальнае навучанне інвалідаў праз службу занятасці», «Прафесіянальная ары­ен­тацыя і прафесіянальнае на­вучанне», «Рынак працы. Маг­чымасці службы занятасці». Сумесна  з аддзелам адукацыі праведзена мерапрыемства «Шляхі атрымання прафесіянальнай адукацыі  ў Рэспубліцы Беларусь» з запрашэннем прадстаўнікоў вышэйшых навучальных устаноў. Былі распрацаваны і надрукаваны буклеты «Памятка выпуск­ніку», створана 13 вучнёўскіх атрадаў, дзе працавалі 103 школьнікі.

Спецыялісты нашага аддзела ўваж­ліва ставяцца да праблем людзей, дапамагаюць працаўладкавацца альбо атрымаць новую спецыяльнасць, перасяліцца на іншае месца жыхарства і работы, аказваюць садзейнічанне ў арганізацыі прадпрымаль­ніцкай дзейнасці. Гэта Ларыса Анатольеўна Жыхар, Вольга Міхайлаўна Габрусёнак, Алена Фёдараўна Апанасёнак. Мы, як заўсёды, працуем з людзьмі і для людзей!

Г. ІЛЬЯСЕВІЧ.

Начальнік аддзела занятасці.