Плата за паслугі: змены і дапаўненні

224

Плата за паслугі: змены і дапаўненніФІЛІЯЛ “Энергазбыт” РУП “Мінскэнерга” даводзіць да ведама, што з 27.06.2014 года ўступіла ў сілу пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 чэрвеня бягучага года за № 571 “Аб зацвярджэнні палажэння аб парадку разлікаў і ўнясення платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылымі памяшканнямі дзяржаўнага жыллёвага фонду, унясенні змен і дапаўненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і прызнанні страціўшымі сілу пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і іх структурных элементаў”.

Згодна з дадзеным дакументам, плата за электра- і цеплазабеспячэнне ўносіцца за кожны прайшоўшы месяц не пазней 25 чысла наступнага за ім месяца. Грамадзяне, якія несвоечасова і (або) не ў поўным аб’ёме ўнеслі плату, абавязаны заплаціць пеню ў памеры 0,3% ад няўплачанай ва ўстаноўлены тэрмін сумы за кожны дзень пратэрміноўкі.Плата за электразабеспячэнне налічваецца, зыходзячы з фактычнага спажывання гэтых паслуг у натуральным вылічэнні на падставе даных прыбораў індывідуальнага і групавога ўліку, а пры адсутнасці — на падставе норм (нарматываў) спажывання, устаноўленых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.

Плата за электра- і цеплазабеспячэнне ўносіцца па ўстаноўленых заканадаўствам тарыфах, якія цалкам забяспечваюць пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на аказанне такіх паслуг у выпадку:

 наяўнасці ў плацельшчыка ва ўласнасці і (або) ва ўладанні і карыстанні аднаго або некалькіх жылых памяшканняў і адсутнасці ў іх (у адным з іх) зарэгістраваных па месцы жыхарства плацельшчыка і членаў яго сям’і;

 выкарыстання жылога памяшкання згодна з заканадаўствам для месцазнаходжання прыватнага ўнітарнага прадпрыемства — з даты дзяржаўнай рэгістрацыі месцазнаходжання дадзенага прадпрыемства, за выключэннем выпадку, калі ўласнік жылога памяшкання не з’яўляецца заснавальнікам гэтага прадпрыемства і ў адносінах да ўласніка маёмасці гэтага прадпрыемства ўзбуджана справа аб эканамічнай нявартасці (банкруцтве);

 наяўнасць у плацельшчыка (грамадзяніна) ва ўласнасці аднаго або некалькіх нежылых памяшканняў у жылых дамах, у тым ліку нежылых памяшканняў, якія раней адносіліся да жылых і пераведзены ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку ў нежылыя;

 спажывання паслуг электра- і цеплазабеспячэння на будаўнічых пляцоўках пры ажыццяўленні індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва на прадастаўленых грамадзянам зямельных участках.

Унесены змены ў пералік катэгорый грамадзян, на якіх не распаўсюджваецца парадак разлікаў за спажытую электрычную энергію па тарыфах, дыферэнцыраваных у залежнасці ад аб’ёмаў электраспажывання.

Падрабязней пазнаёміцца са зместам пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь можна на сайце філіяла “Энергазбыт” www.minsk.energosbyt.by