Новая АЗС працуе ў Мядзеле

297

resize-of-p8050021Больш месяца як у Мядзеле на месцы былой АЗС адкрылася прыгожая аўтазаправачная станцыя. Днямі наведаліся туды і пагутарылі з майстрам А. У. Ражковым.

— Афіцыйная яе назва «АЗС № 11 г. Мядзел», — пачаў Анатоль Уладзіміравіч. — Мы філіял Маладзечанскага РУП «Беларуснафта-Мінскаблнафтапрадукт», дырэктарам якога з’яўляецца Уладзімір Ула­дзі­міравіч Праскоў. Аснашчана АЗС сучасным абсталяваннем,  работу забяспечваюць аператары Алег Купрэвіч, Віктар Апелінскі, Іна Хіхіч. Устаноўлены 5 калонак, на кожнай з якіх можна заправіцца любым відам паліва. Што вельмі зручна. Да таго ж, ёсць уся неабходная (і дакладная) інфармацыя, пачынаючы ад кошту гаручага і заканчваючы  тэмпературай паветра і часам сутак. Пры станцыі адкрыты магазін, працуе кругласутачна. Там прадстаўлены ў шырокім асартыменце як харчовыя, так і спадарожныя тавары для аўтамабі­лістаў (шы­ны, масла, фільт­ры, аўтахімія). Можна не толькі аўтамабіль за­правіць, але і прыдбаць неабходныя рэчы ў дарогу.

Нягледзячы на тое, што Мя­дзельская АЗС адкрыта для наведвальнікаў, яна, фактычна, знахо­дзіцца яшчэ ў стадыі развіцця. Неўзабаве тут запрацуе калонка з «блакітным» палівам. А з цягам часу аўтакліентам будуць прадастаўлены такія паслугі як пад­пампоў­ванне шын, вымярэнне ціску ў балонах, можна бу­дзе выканаць для свайго жалезнага каня аперацыю «пы­ласос». А ў краме, дарэчы, у перспектыве здолеюць пачаставаць вас кактэйлямі, чаем, кавай, прапанаваць гарачы хот-дог. Та­кі сэр­віс, думаецца, бу­дзе аўтамабілістам даспадобы!

Давялося пагу­та­рыць ля калонкі з наведвальнікам. Гас­падар аўтамабіля «Вольва» В. Ю. Канопскі мясцовы, з вёскі Баяры. Сюды завітвае не першы раз.p8050025

— Прыемна, канечне, заязджаць на такую заправачную, — кажа Віктар Юльянавіч. —  Прыгожа, зручна, эканоміцца час. А значыцца, і настрой пасля адпаведны!

Адяксандр БЫКАЎ.

На здымках: 1. Аператар
І. Э. Хіхіч з чарговым кліентам; 2. А. В. Купрэвіч дэманструе спадарожныя аўтатавары.

Фота Таццяны Несцярэнка.